Вуліца Марата Казея (Мінск)
Выгляд
Вуліца Марата Казея Мінск | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Мінск |
Паштовы індэкс | 220024 |
Вуліца Марата Казея — была вуліца ў Кастрычніцкім раёне Мінска.
Адна з дзвюх безыменных вуліц вёскі Вількаўшчына.
Пасля ўключэння вёскі ў межы Мінска ў 1959 годзе, вуліца названа ў гонар Марата Казея (1929—1944), піянера-партызана ў Вялікую Айчынную вайну, Героя Савецкага Саюза.
Апошнія дамы па вуліцы Марата Казея знесены ў пачатку 2000-х, пасля будаўніцтва аднаго з цэхаў завода «Керамін», калі была вёска Вількаўшчына трапіла ў санітарна-ахоўную зону прадпрыемства і была расселена.[1]
Зноскі
- ↑ Сацукевіч І. І. Вёскі, што ўвайшлі ў склад Мінска. — nashapamiac.org. Архівавана з першакрыніцы 9 кастрычніка 2018.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Валяр'ян Шкленік. Вуліца-прывід . zviazda.by (16 студзеня 2014). Архівавана з першакрыніцы 28 мая 2017. Праверана 28 траўня 2017.